02.07.2012 / 10:16

Іспанскіх футбалістаў сустрэнуць у Мадрыдзе як герояў 1

Як паведаміла Каралеўская іспанская футбольная федэрацыя, віншаванне футбалістаў зборнай Іспаніі пачнецца ў міжнародным аэрапорце Барахас, дзе ў 15:00 прызямліцца самалёт з чэмпіёнамі Еўропы.

На працягу паўтары гадзін гульцы зборнай адпачнуць у размешчанай непадалёк ад аэрапорта гасцініцы, а затым адправяцца ў палац Сарсуэла, дзе іх прыме кароль Іспаніі Хуан Карлас.

На фінальным матчы зборных Іспаніі і Італіі ў Кіеве прысутнічаў спадкаемца каралеўскага трона прынц Астурыйскі Фэліпэ і старшыня ўрада Рахой.

Пасля прыёму ў караля футбалісты зборнай Іспаніі адправяцца ў спецыяльным адкрытым аўтобусе ад ўрадавага комплексу Манклоа па цэнтральных вуліцах Мадрыда да плошчы Сібелес,
дзе ўвечары пройдзе грандыёзнае свята віншавання гульцоў нацыянальнай зборнай.

0
Уладзімір Сіўчыкаў / Адказаць
02.07.2012 / 11:25
Іспанцы -- малайцы! Шкада толькі, што "Скуадра адзура" патанула ў фінале з такой нечаканай колькасьцю прабоін.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру