Учора на праспекце Незалежнасці ў Мінску адбылася незвычайная аварыя з удзелам адразу трох кабрыялетаў Chrysler. Відавочцамі наступстваў здарэння сталі ўдзельнікі форуму Onliner.by, якія выклалі фатаграфіі і відэа так званага «Паравозіка». Па словах чытачоў, аўтамабілі сутыкнуліся каля 16.00 паблізу Вайсковай акадэміі.
Традыцыю аб’язджаць сталіцу ў кабрыялетах маюць выпускнікі Вайсковай акадэміі і іншых ВНУ Мінабароны і МНС. Атрымаўшы пагоны, маладыя афіцэры арандуюць шыкоўныя аўтамабілі і едуць праз Мінск у абдымку са сваімі дзяўчатамі, шумна вітаючы людзей на вуліцах.
На фота відаць, што побач з пацярпелымі кабрыялетамі якраз і стаяць заклапочаныя афіцэры ў «парадках». Магчыма, хтосьці з іх на радасцях зменшыў увагу, і свята ператварылася ў дзень поўны турботаў.