02.07.2012 / 18:54

Рэвалюцыі ў Ліхтэнштэйне не адбылося 9

Князь атрымаў падтрымку грамадзян.

Ліхтэнштэйн — маленькая еўрапейская краіна, што знаходзіцца паміж Швейцарыяй і Аўстрыяй. Насельніцтва — усяго 36 тысяч чалавек. Прыкладна як у нашай Смаргоні.
Сваёй назвай краіна абавязаная княскаму роду Ліхтэншэйн. Яны па сённяшні дзень кіруюць краінай. Прычым, іхнія паўнамоцтвы вельмі вялікія.

Летась у Ліхтэнштэйне адбыўся рэферэндум аб змякчэнні забароны на аборты. Жыхары краіны прагаласавалі «за», аднак спадчынны князь Алаіз вырашыў накласці на вынікі галасавання вета.

Так і ўзнікла ідэя абмежавання ўлады князёў Ліхтэнштэйнаў. Сёння яны могуць распускаць парламент, а таксама накладаць сваю забарону на любыя законапраекты.
Галасаванне па абмежаванні паўнамоцтваў адбылося ў нядзелю. Князь Алаіз абяцаў, калі народ яго не падтрымае, з’ехаць з краіны і забраць свой бізнэс. Ліхтэнштэйнцы падтрымалі свайго князя.

Гэта ўжо не першы падобны плебісцыт. У 2003 князь Ханс-Адам II таксама заклікаў людзей дазволіць яму кіраваць, як ён захоча. У выніку князь атрымаў перамогу: за яго прагаласавала 2/3 жыхароў Ліхтэнштэйна.

Увогуле ж, калі Ханс-Адам II злаваўся на парламент, то ён таксама абяцаў з’ехаць за мяжу і забраць назву краіны. Ліхтэнштэйны маюць уладанні ў Аўстрыі. Мелі таксама да 1945 і ў Чэхіі, праз што паміж краінамі існаваў дыпламатычны канфлікт аж да 2009. У княскіх руках знаходзіцца найбуйнейшы банк Ліхтэнштэйна.

ЗП

0
Anatol Starkou / Адказаць
02.07.2012 / 19:07
Вось дзе выйсце: трэ пераназваць Рэспубліку Беларусь у Княства Беларусь. Гэта ж колькі праблем сыйдзе толькі з адным словам дыктатар ці дыктатура?! Ды інш.
0
Volat / Адказаць
02.07.2012 / 19:28
Лукашэнка: "Калі народ мяне не падтрымае, забяру і сцяг, і герб - і з'еду ў Венесуэлу". Народ спужаўся і падтрымаў 4 разы запар :)
0
Libertarian / Адказаць
02.07.2012 / 20:02
Луказем'е!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру