02.07.2012 / 18:57

Лукашэнка: Мы будуем незалежнасць, якая імкнецца да інтэграцыі 9

У прамове на сходзе ў гонар 3 Ліпеня Аляксандр Лукашэнка выступіў з установачнымі заявамі.

«Прыродная мудрасць беларусаў ясна падказвала ім: у свеце, які становіцца ўсё глабальнейшым і цяснейшым, немагчыма жыць за глухім нацыянальным плотам, а супольны дом лепш пачынаць будаваць з тымі, з кім ты знаёмы ўжо не адно стагоддзе. У выніку свой ​​гістарычны выбар мы зрабілі на карысць незалежнасці новага тыпу, якая імкнецца не да ізаляцыі, а да інтэграцыі, адкрытасці. Мы разарвалі заганнае кола і адкінулі альтэрнатыву — або замкнуцца ў нацыянальных межах, ці стаць Паўночна-Заходнім краем. Для нас гэта было непрымальна», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён упэўнены, што інтэграцыя і незалежнасць не з’яўляюцца супярэчнасцю, а, наадварот, дапаўняюць і ўмацоўваюць адзін адну.

0
padarozhny / Адказаць
02.07.2012 / 19:47
Бы некалі казаў Раман Карцаў, хвароба набывае здаровыя формы.
0
if / Адказаць
02.07.2012 / 20:18
Мы точно знаем, что Россия бандитское коррумпированное государство, поэтому будем с ним объединяться? Или мы с ЕС объединяться будем?
0
Шварц / Адказаць
02.07.2012 / 20:59
Па лукашэнку, інтэграцыяй і незалежнасьцью завецца тое, што дапамагае трымаць УЛАДУ над Беларусамі і Беларусьсю! "Незалежнасьць" - магчымасьць лупцаваць Беларусаў за Беларускае і проста так, і каб НІХТО не замінаў, а "Інтэграцыя" - атрыманьне сродкаў на трыманьне ўлады, і пажадана бяз вяртаньня! Вось і ўся "Незалежная інтэграцыя", альбо "Інтаграцыйная незалежнасьць"!!!!! Беларусь, як тая зорка, якую паглыная чорная дзіра (расея), то хутка, альбо не , але паглыне! На гэтым фоне заява лукашэнкі выглядая, як спроба абгарнуць працэс зьнікненьня Беларусі ў прыгожую абгортку, таму і спрабуе сумясьціць НЕСУМЯШЧАЛЬНАЕ, таму і вынайшаў "ІНТАГРАЦЫЙНУЮ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ", альбо "НЕЗАЛЕЖНАЮ ІНТЭГРАЦЫЮ", ён (лукашэнка) аказваецца яшчэ - і "філосаф", акрамя "гісторыка", "эканаміста", і як гэта не заўважылі ??????!!!!! Зноў падсоўвае Беларусам тое, што ва ўсім сьвеце не лічыцца незалежнасьцю, але чаго не зробіш дзеля ўлады, тым больш коля расьце як на дражжах, а каб уладу перадаць па спадчыне, то і не гэткую АХІНЕЮ прыдумеш, бо пратрымацца на карку Беларуса яшчэ 20-25 годне ёсьць гэтак проста!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру