2 ліпеня ў чацвёртым коле Адкрытага чэмпіянату Англіі па тэнісе другая ракетка свету за 62 хвіліны з лікам 6:1, 6:0 разграміла сербку Ану Іванавіч (14).
Наступнай суперніцай беларускай спартвумэн, як і ў чвэрцьфінале леташняга Уімблдона, будзе Таміра Пашэк з Аўстрыі (37).
У мінулым сезоне Азаранка дайшла да паўфіналу адкрытага чэмпіянату Англіі, дзе саступіла чэшцы Петры Квітавай.Суперніцы сустрэнуцца зноў на гэтай жа стадыі, калі Азаранка выйграе ў Пашэк, а Квітава — у амерыканкі Серэны Уільямс.