Лідэр дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч заклікае грамадскасць Беларусі паспрыяць вызваленню пад заклад дэмакратычнага актывіста Дзяніса Дзянісава. Да суда Дзяніса Дзянісава могуць адпусціць пад заклад, які складае эквівалент сумы 7500 у.а. На дадзены момант яго сябрам удалося сабраць 1,5 тысячы даляраў.

Дзяніс Дзянісаў ужо больш месяца знаходзіцца ў СІЗА ў Віцебску па абвінавачванні ў "у планаванні групавых дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак". За вывешванне на будынках Віцебску бел-чырвона-белых сцягоў хлопцу пагражае да 3 гадоў турэмнага зняволення. Пакуль следства спрабуе знайсці хоць нейкія доказы віны Дзяніса, ён другі месяц знаходзіцца ў СІЗА.

Да суда Дзяніса Дзянісава могуць адпусціць пад заклад, які складае эквівалент сумы 7500 у.а. На дадзены момант яго сябрам атрымалася сабраць 1,5 тысячы даляраў.

Калі кожны з нас ахвяруе 5, 10, колькі зможа, даляраў, маем магчымасць вызваліць Дзяніса Дзянісава з-за кратаў!

Праявім салідарнасць з палітзняволеным!

Кантактны тэлефон + 375 29 190 46 41 (Петра)

Можна перавесці грошы па сістэмам MIGOM і Маниграм.

Падрабязная інфармацыя:
сыстэма moneygram і
сыстэма migom

Адрас атрымальніка:
Ямайкіна Жана Іванаўна
Мінск 220012 пр.Скарыны 72-А \ 23

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?