Мы кажам сустрэчным «Хрыстос уваскрос» на Вялікдзень. «З надыходзячым!» — апераджаем час перад Новым годам, які, спадзяемся мы, будзе лепшы за мінулы. І, «як бы каму ні хацелася», ёсць тысячы людзей, якія шчыра, ад усяго сэрца віншуюць адзін другога на Дзень Волі, бо для іх гэта частка іхнага беларускага, самага шчырага крэда.

Але

не сустракаў яшчэ нікога, хто б віншаваў з 3 Ліпеня.
Ні ўсур’ёз, ні жартам. На дачу ў гэты дзень ездзяць масава. На парады ходзяць — найбольш пад прымусам, але ёсць і аматары. А каб віншавалі — не, не чуў.
Якія б прамовы ні гучалі, гэтае свята застаецца штучным.
Сапраўдны Дзень Незалежнасці Беларусі — 25 Сакавіка, калі была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. А 3 Ліпеня — якая незалежнасць? Гэта калі Сталін вярнуўся замест Гітлера — незалежнасць? Прафанацыя…
3 Ліпеня было прыдумана як пераходнае свята ад дзяржаўнасці РБ да дзяржаўнасці «саюзнай» у час, калі Аляксандр Лукашэнка планаваў аднаўленне СССР. Гэта свята «незалежнасці, арыентаванай на інтэграцыю», як грацыёзна сфармуляваў ён на ўчорашнім урачыстым сходзе.
Калі скончыцца гэты зацягнуты пераходны перыяд, скончыцца і гэтая прафанацыя з удзелам фізкультурніц, якую мы маюць радасць назіраць штолета.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?