Прэм’ер‑міністар Беларусі Сяргей Сідорскі 28 сакавіка сустрэўся ў Баку з прэзыдэнтам Азэрбайджану Ільхамам Аліевым.
У гэты ж дзень прайшло і паседжаньне беларуска‑азэрбайджанскай міжурадавай камісіі па гандлёва‑эканамічным супрацоўніцтве — па ягоных выніках Сідорскі паведаміў, што ў 2008 годзе ў Азэрбайджане плянуецца сабраць да тысячы трактароў Менскага трактарнага заводу.
Аліеў на сустрэчы зь Сідорскім высока ацаніў пэрспэктывы супрацоўніцтва зь Беларусьсю. Паводле Аліева, ягоны мінулагодні візыт у Менск ужо прынёс канкрэтныя вынікі ў супрацоўніцтве ў прамысловай сфэры.