03.07.2012 / 12:40

Магілёўскі гурт Akute зайграе на «Бандэрштаце» 2

Фэст у гонар Сцяпана Бандэры пройдзе ў Луцку ад 3 да 5 жніўня.

Мерапрыемства прысвечана памяці нацыянальнага героя Украіны, кіраўніка Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сцяпана Бандэры ды ўсіх ваяроў Украінскай Паўстанцкай Арміі. Як спецыяльны госць, у другі дзень фэсту на сцэну выйдзе беларускі гурт Akute.

Хэдлайнерамі фестывалю ў гэтым годзе будуць вядомыя ўкраінскія гурты «Кому Вниз» і «Танок на Майдані Конґо».

Фэст праводзіць моладзевая арганізацыя «Нацыянальны альянс».

Да ўдзелу ў ім запрашаюцца толькі выканаўцы, творчасць якіх мае «праўкраінскі змест». Але для беларускага гурта традыцыйна робіцца выключэнне. Раней на «Бандэрштаце» ужо выступалі «Таварыш Маўзэр», Vincent і Terrakod.

Акрамя музычнай сцэны

ўдзельнікаў фестывалю чакаюць сустрэчы з ветэранамі Украінскай Паўстанцкай Арміі
і вядомымі грамадскімі і культурнымі дзеячамі, літаратурная сцэна і шэраг лекцыяў на разнастайную тэматыку, этнічны кірмаш, начны кінасеанс украінскага кіно на паўстанцкую тэматыку, рэканструкцыя бою паміж УПА і НКУС, начныя песенныя вогнішчы і шмат іншага.

0
Melaman / Адказаць
03.07.2012 / 12:52
Ну вось гэта навіна Музыкі, а то атмарамі атмарозіў, недалітоўскі беларускі бардзец для масквы і протчае сьмецьцена якім беларусаў нават забаніваюць у разумных гутарках (Валькірыя, вы адчулі, як вас тут з адным прыгарнулі). Viva "Akute"! "Glucki" forever!
0
vlad.v. / Адказаць
03.07.2012 / 13:04
Мабыць тут памылка: музыка мае імя "Vinsent", а не "Vincent"
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру