03.07.2012 / 13:14

«Пікнік» удаўся — фота 6

Пагода, выходныя і адсутнасць афіцыёзу завабілі на фэст у Шаблі некалькі тысяч чалавек.

Ёга.

Капаэйра.

Фота на памяць.

Гурт Міхея Насарогава "Чэрчыль".

Akute.

Паліна Рэспубліка.

"Разбітае сэрца пацана".

"Срэбнае вяселле".

Музычны фестываль ПІКНІК.BY, які прайшоў 1–2 ліпеня на хутары Шаблі пад Валожынам, сабраў рэкордную колькасць народу. Пагода, вялікія выходныя і афіцыйныя святкаванні дапамаглі завабіць у няблізкія Шаблі некалькі тысяч чалавек.

Гледачам было прапанавана не толькі музычнае меню.

Можна было паглядзець выставу найлепшых прэс-фота Беларусі, набыць поўныя кішэні сувеніраў, паспаборнічаць у капаэйры, заняцца ёгай, а нават сфотацца на памяць на фоне класічнага савецкага кіліма ў кампаніі «цёткі» ў бігудзях і «дзядзькі» ў цельніку.

Музыка гучала на трох сцэнах.

Хэдлайнерамі фэсту былі «Разбітае сэрца пацана» і «Срэбнае вяселле».
Таксама зайгралі андэграўндныя каманды Botanic Project, Akute, The UNB, «Чэрчыль» (RockerJoker), «Касіяпея», быў Pomidor/off, Паліна Рэспубліка, фолкавыя «Гаротніца» і Guda, псіхадэлічныя «Нагуаль» і «Князь Мышкін», а таксама ды-джэі з Беларусі і Літвы.
ПІКНІК.BY адбыўся як самы пазітыўны, арыгінальны і з душой зроблены фэст гэтага лета.

0
Трасянка нашэ ўсё / Адказаць
03.07.2012 / 13:24
Пікнік атрымаўся. Надвор'е, выходныя... Далей не чытаў. Рэд. "Атрымаўся" - гэта калька з расейскай. Па-беларуску слова "атрымацца" ў такім значэнні ўжываць не ідэальна. "Пагода" па-беларуску азначае "яснае, сонечнае надвор'е". Якое заўтра надвор'е? Заўтра пагода, а пазаўтра задажджыцца. Вучыце літаратурную мову! )
0
Трасянка нашэ ўсё / Адказаць
03.07.2012 / 13:53
Okay
0
Дзьмiтры / Адказаць
03.07.2012 / 16:31
І можа хто мне патлумачыць, чаму хлапец з надпісам Russia на майцы зьбіраў сьмецце на фэсьце? Гэта супадзеньне ці нешта іншае?)))
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру