Пра гэта паведаміў сайт Рыма-Каталіцкага Касцёлу ў Беларусі.

Сёлетні фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай пройдзе 6–7 ліпеня пад дэвізам «Марыя — Маці Збаўцы» і стане падрыхтоўкай да 400-гадовага юбілею прысутнасці тут цудадзейнага абраза, што адбудзецца ў 2013 годзе.

Праграма анлайн-трансляцыі:

6 ліпеня (пятніца)

13.00–17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя;

18.00 — святая Імша для пілігрымаў (цэлебруюць новапрэзбітары);

20.30 — Акафіст (хор Грэка-каталіцкай Царквы);

21.00 — марыйныя Нешпары;

23.00 — святы Ружанец;

24.00 — працэсія і святая Імша.

7 ліпеня (субота)

07.30 — святы Ружанец;

09.00 — святая Імша;

11.00 — святая Імша (падчас літургіі адбудзецца малітва за асобаў, якія адзначаюць 25- ці 50-гадовы юбілей — святарства, законнага жыцця або сужэнства. Юбіляры атрымаюць спецыяльнае благаслаўленне). Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, працэсія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?