Беларускі раварыст Канстанцін Сіўцоў, які браў удзел у гонцы «Тур дэ Франс», трапіў у завал. Беларус некаторы час не мог узняцца — у яго былі праблемы з нагой.

Як высветлілася пазней, Сіўцоў пакінуў гонку, стаўшы першым, хто пакідае «Тур дэ Франс». Паводле інфармацыі з каманды Sky, беларус зламаў левы галенастоп.

«Сёння быў хаос! Я быў вельмі блізка ад вялікага завалу, але на шчасце выстаяў! У адрозненне ад свайго партнёра Косці. Ён зламаў галёнку. Папраўляйся хутчэй, хлопча!» — напісаў у сваім твітары Марк Кэвендыш.

«Мне вельмі шкада нашага беларускага салдата Косцю! Ён цяпер у лякарні са зламанай нагой. Папраўляйся хутчэй, хлопец!» — адзначыў Бернард Айзель.

«На шчасце, гэты этап ззаду. Мой сусед і партнёр па камандзе Косця Сіўцоў зламаўся ў адным са шматлікіх завалаў. Вяртайся хутчэй, Косця!» — напісаў Майкл Роджэрс.

Пацвердзіў дыягназ і менеджар Sky Шон Етс: «Вельмі шкада. Косця сёння з’язджае дадому».
Афіцыйны твітар каманды выйшаў з наступным паведамленнем:
«Мы пацвярджаем, што Канстанцін Сіўцоў у выніку сённяшняга падзення зламаў левую галёнку. Кожны гоншчык „Скай“ спачувае Косцю і жадае яму хутчэйшага выздараўлення».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?