03.07.2012 / 22:06

BMW разарвала ад удару аб слуп - фота 12

У аварыі на МКАД загінулі двое, у тым ліку дзяўчына.

ДТЗ з удзелам BMW адбылося 3 ліпеня каля 20.00 на Мінскай кальцавой аўтадарозе на ўчастку паміж вуліцамі Мантажнікаў і Ясеніна.

Аўтамабіль BMW, які рухаўся з боку мікрараёна Захад (хутчэй за ўсё, пятай серыі, выпуск пачатку 1990-х), урэзаўся ў слуп. Мяркуючы па ўсім, у момант удару хуткасць была значнай, бо аўто літаральна разарвала напапалам.

Пярэдняя частка аўто знаходзілася ў кювеце метрах у дваццаці ад слупа, часткі аўтамабіля былі раскіданыя па трасе.
У ДТЗ загінула, як мінімум, два чалавекі, у тым ліку дзяўчына.
На месцы здарэння працавалі некалькі машын хуткай дапамогі.

0
Ананим / Адказаць
03.07.2012 / 22:21
"БМВ", "МКАД", "разарвала напапалам", "дзяучына", "водитель 1988-1992г.р. лауреат премии Дарвина" в этой новости нет ничего удивительного.
0
qwee / Адказаць
03.07.2012 / 22:52
Трэ' выдаваць кіроўцам бмв правы толькі пасля псіхалагічнага тэсту.
0
2qwee / Адказаць
03.07.2012 / 23:27
як ты вызначыш, ці будзе ў будучага кіроўцы бмв альбо опель?
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру