Уключыла канцэрт, прысвечаны 3 Ліпеня.

Аверкаў гаворыць па-беларуску!

Велізарнае зялёна-чырвонае палотнішча выцягалі на сцэну пад мелодыю — трымайцеся за крэсла — песні «Жыві, Беларусь!», якая ў часы адраджэння была прэтэндэнтам на гімн Беларусі.
Словы — Уладзіміра Някляева, музыка — Васіля Раінчыка.

Непасрэдна пасля гэтага заспявалі гімн дзейны, і рознага роду вядучыя АНТ перад камерамі старанна выводзілі беларускія словы. Натхнёна выводзіў рулады Міхальчанка (здаецца, гэта быў ён).

Я ўжо была падумала, што адбылася мяккая беларусізацыя.

Феерверк (сабакі ў нас у Ждановічах загаўкалі) выгнаў на балкон.

Вяртаюся з балкона да тэлевізара.

Беларуская засталася толькі ў вядучых. Папсавікі папсуюць па-расейску.

Ілля Міцько ў шлюбнай вышыванцы — нешта пра Супер8.

Ірына Дарафеева: «Давай, Мінск!» — так і хочацца дадаць: «Давай, Мінск, дасвіданія!»
Група «Топлес», насуперак назве ў сарочках, затое толькі ў майтках, спявае пра тое, што яе не «ўвязуць в Европу» і яна будзе сустракацца з Ягорам, а Грыбалёва пра тое, што «сердце чуть еле дышыт».
Доўга гэтага вытрымаць немагчыма, і на «харэаграфічным калектыве», які складаецца з чатырох хлопцаў у спадніцах, адключаюся.

Глядзець гэта спакойна немагчыма.

Негледзячы на тое, што, як аказваецца, лукашысты ўмеюць і па-беларуску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?