Пра немца Матыяса Руста, які ў 19 гадоў пераляцеў на сваёй маленькай «Сэсне» з Хельсінкі ў Маскву, каб пагаварыць з Гарбачовым, зрабіўшы такім чынам свой уклад у справу міру, напісана вельмі шмат. Вакол яго створана вялікае мноства міфаў.

Матыяс Руст пад вартай.

Матыяс Руст пад вартай.

Іх паходжанне зразумелае. Проста

не верыцца, што гэты шчуплы юнак, амаль падлетак, без старонняй дапамогі, на свой страх і рызыку, дзеля нейкай нявызначанай «місіі міру», мог так лёгка абняславіць і зганьбіць узброеныя сілы ядзернай звышдзяржавы.
Менавіта прадстаўнікі гэтых узброеных сіл, якія трапілі ў смешнае становішча, часцей за ўсё і спрабуюць апраўдаць свой непрафесіяналізм. І п
рацягваюць запэўніваць, што Руст быў толькі пешкай, шрубкай у аперацыі НАТА, ЦРУ, Пентагона ці нават… старшыні КДБ Кручкова
(апошні нібыта дзейнічаў па заданні Гарбачова, які шукаў падставу, каб зняць міністра абароны і бравых генералаў СПА).

Падлодка дапамагае Русту

Спачатку асцярожныя рэдактары ТАСС (Тэлеграфнае агенцтва Савецкага Саюза — Рэд.) яшчэ ставілі пытальнікі: «Ці не пераабсталявалі самалёцік Руста падчас прамежкавай пасадкі ў Ісландыі, якая, дарэчы, з’яўляецца чальцом НАТА?

Ці не былі крылы зробленыя з спецыяльнага матэрыялу, які не фіксуецца радарам?»
Потым пайшлі толькі клічнікі.
«Няма ніякіх сумневаў, што палёт Руста быў старанна спланаванай правакацыяй заходніх спецслужбаў!» — безапеляцыйна заяўляе, напрыклад, генерал арміі Пётр Дзяйнекін.
Адна з самых фантастычных гіпотэз уключае ў лік выканаўцаў гэтай «спланаванай правакацыі» нават экіпаж… падводнай лодкі.

Эд Штулер, аўтар новай кнігі пра Руста, якая называецца «Крамлёўскі пілот», падрабязна разбірае самыя распаўсюджаныя версіі. Так, напрыклад, існуе намаляваная журналістамі схема, паводле якой Руст ляцеў, арыентуючыся на чыгуначную лінію Ленінград — Масква. Адпаведныя падлікі паказваюць, што ў яго ў такім выпадку быў час (аж паўтары гадзіны!) на пасадку дзесьці на тэрыторыі СССР, каб заправіцца палівам для далейшага палёту, — з дапамогай саўдзельнікаў, зразумела. І, дарэчы,

у Хельсінкі, згодна з паказаннямі сведак, Руст быў у зялёнай куртцы, а ў Маскву прыляцеў у чырвоным камбінезоне. Дзе ж гэта ён пераапрануўся?

У самалёце, вядома. А да палёту не надзяваў камбінезон (дарэчы, спецыяльна абранага для Масквы чырвонага колеру), каб яго не запэцкаць. І запасу паліва ў «Сэсне» цалкам хапала не толькі на шэсць гадзін палёту з Хельсінкі да Масквы, але і на ўсе восем. А самае галоўнае: насамрэч Руст ляцеў нашмат заходней ад чыгуначнай галіны Ленінград — Масква, над забалочанай мясцовасцю, дзе і сесці было няпроста…

«Сэсна» сыходзіць ад МІГаў

Але і гэта падазрона:

навошта адхіляўся ад такога выдатнага арыенціру, як чыгунка? Што выглядаў? Ракетныя базы? Радарныя ўстаноўкі?
Бо над гэтай тэрыторыяй праходзяць меркаваныя траекторыі амерыканскіх крылатых ракет.
І чаму Руста не зафіксавалі савецкія радары? Дакладней, зафіксавалі, а потым згубілі?
Напэўна, таму, што ён ляцеў на нізкай вышыні, як вопытны лётчык-разведчык? «Глупства!» — адказвае Штулер. Высветлена: Матыяс
Руст спецыяльна ляцеў на вялікай вышыні, каб яго выявілі, вызначылі і не збілі здуру, як паўднёвакарэйскі пасажырскі самалёт за некалькі гадоў да гэтага.
І яго выявілі! Але
МіГі, што падняліся ў паветра, убачыўшы самалёцік Руста, не атрымалі загаду пасадзіць або збіць яго і вярнуліся на аэрадром.
Дарэчы, пазней найвышэйшае начальства ВПС пусціла «гуляць» версію, што Руст здолеў сысці (!) ад знішчальнікаў — дзякуючы майстэрскаму пілатаванню. Гэта хлапчуку, які налётаў да таго часу толькі паўсотні гадзін!

У кнізе «Крамлёўскі пілот» прыводзіцца, сярод іншага, фантастычная версія былога начальніка радыётэхнічных войскаў палкоўніка Рудака, які хоць і знаходзіўся ў адпачынку 28 траўня, але ўсё роўна быў зняты з пасады.

Лічыцца, што лакатаршчыкі прапусцілі Руста, прыняўшы яго малюсенькі самалёцік на экране радара за воблака
(воблачнасць тады была прыстойная). Рудак жа выказаў меркаванне, што гэта былі не аблокі, а так званыя шары малога памеру, спецыяльна запушчаныя, каб заблытаць СПА.

Далей — болей: іх «кучнасць» (шароў, а не аблокаў) якраз даказвае, што запускалі іх з аднаго месца, а менавіта дзесьці ў раёне возера Селігер. А там, між іншым, 28 мая знаходзілася група заходненямецкіх турыстаў. Нездарма… Ну, а каб запусціць гэтыя здрадлівыя шары, дастаткова, маўляў, газавай запальнічкі… «Смяшнейшага не прыдумаеш», — піша Штулер. Таму што газавыя запальнічкі запраўляюць прапанам або бутанам, якія цяжэйшыя за паветра. Лягчэйшыя газы — гелій і вадарод. Але іх, па зразумелых прычынах, у запальнічкі не запампоўваюць. Гелій не гарыць, а сумесь вадароду з кіслародам утварае грымучы газ, вельмі небяспечны не толькі для курцоў.

І немцы паспрабавалі…

Дзеля справядлівасці варта сказаць, што казкі пра Руста складалі не толькі бульварныя расійскія журналісты. Немцы (у прыватнасці, часопісы Stern і Bunte) таксама ўнеслі сваю долю, і немалую. Але да расійскіх «выкрывальнікаў» Руста ім далёка. Чаго толькі яны не пішуць! Так, адна з газет абвясціла, што палёт Руста нібыта быў рэкламнай акцыяй. Маўляў, бацька «крамлёўскага пілота» Дытэр Руст прадаваў самалёцікі «Сэсна», і попыт на іх рэзка ўпаў. І вось тады… Насамрэч бацьку «крамлёўскага пілота» завуць Карл-Хайнц, ён працаваў інжынерам у канцэрне AEG і да авіяцыі ніякага дачынення не меў. Не, Руст сапраўды быў «голубам міру».

Скарыстаўшыся выдатнай нагодай, Гарбачоў зняў міністра абароны, а заадно ці то паўтары, ці то дзве сотні генералаў, што супраціўляліся новай палітыцы раззбраення, рэзка скараціў выдаткі ваенна-прамысловага комплексу, якія паставілі краіну на мяжу банкруцтва, «згарнуў» урэшце безнадзейную вайну ў Афганістане.

І калі б не было палёту Руста, усё гэта, магчыма, адбылося б значна пазней і нашмат больш балюча.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?