На радзіме Лукашэнкі ў в. Александыя (Шклоўскі раён) 6–7 ліпеня пройдзе святкаванне Купалля «Александрыя збірае сяброў». Праграма святкаванняў надзвычай багатая, яе публікуе БелТА.

Падкрэсліваецца, што да месца правядзення свята можна дабрацца чыгуначным, грамадскім аўтамабільным, а таксама асабістым транспартам. Для дастаўкі гасцей свята разам з рухам транспарту па асноўным раскладзе будуць арганізаваны дадатковыя рэйсы прыгарадных цягнікоў. У гэтыя дні таксама будзе працаваць пасажырскі транспарт па асноўных і дадатковых маршрутах.

Святкаванне пачнецца 6 ліпеня, а 11-й раніцы з пасяджэння Асацыяцыі гандлёва-прамысловых палат Прыдняпроўя з удзелам кіраўнікоў гандлёва-прамысловых палат Беларусі, Украіны і Расіі. Пасяджэнне пройдзе ў Цэнтры культуры і вольнага часу аграгарадка Александрыя.

А 16-й гадзіны пачнецца праца «Гарадоў майстроў» з выставай-кірмашом народных рамёстваў «Купальскаікарагод». Пройдзе таксама выстава племянных арганізацый жывёлагадоўлі.

У 17:10 пачнуцца паказальныя выступленні групы самалётаў Як-52 з высадкай парашутыстаў Магілёўскага аэраклуба.

З 19:00 да 22:30 адбудзецца гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі, Расіі, Украіны «Славянскі карагод на купальскім свяце». Цэнтральная канцэртная пляцоўка свята. У 22:30 — святочны феерверк, лазернае шоу.

З 22:45 да 00:30 запланавана святочная абрадавая праграма «Купальская казка»: выступы этнаграфічных, аўтэнтычных і фальклорных калектываў Магілёўскай вобласці, абласцей Рэспублікі Беларусь. Адбудзецца ўрачыстасць на сцэне на пантонах на левым беразе Дняпра з боку в. Копысь.

У ноч на суботу — забаўляльная танцавальная праграма «Ой, рана на Івана…." для моладзі з удзелам лепшых ды-джэяў Беларусі, Расіі, Украіны, эстрадных груп і выканаўцаў. Цэнтральная канцэртная пляцоўка.

У суботу, 7 ліпеня, пройдзе канцэртная праграма лаўрэатаў Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка», а таксама святочная канцэртная праграма «Купальскі карагод сяброў».

Увечары зноў усё завершыцца канцэртнай праграмай майстроў эстрады.

У канцы мая віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік асабіста інспектаваў падрыхтоўку да свята.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0