“Покліч “Дэмакратыі!” робіцца ўсё больш гучным” піша аўстрыйская “Wiener Zeitung” .

“З транспарантамі сюды прыходзяць вельмі рэдка. Людзі занадта баяцца затрыманьняў ці гвалтоўнага разгону сходу. Разам з тым паслухаць Аляксандра Мілінкевіча зьбіраюцца тысячы. У артыкуле “Радыёхвалі супраць менскага рэжыму” карэспандэнтка газэты Марына Чарноўска аналізуе стан з новымі мэдыйнымі праектамі для Беларусі, зьмешчаным у рубрыцы “Пераход празь мяжу”. У цэнтры артыкулу – адноўленае “Радыё Рацыя”.

“Для Міколы Маркевіча няма праблемы назваць сваё прозьвішча. Чаго ня скажаш пра многіх ягоных калегаў, — піша журналістка. — Усе яны – журналісты і працуюць для адной радыёстанцыі. Але Маркевіч сядзіць у студыі ў Польшчы, а ягоныя калегі знаходзяцца ў Беларусі. На польскай тэрыторыі беларускі ўрад ня можа ўплываць на асьвятленьне падзяў. Але ўскладніць жыцьцё карэспандэнтаў, якія працуюць для радыястанцыі зь Беларусі, — нескладана. Таму большасьць зь іх выкарыстоўвае псэўданімы”.

Карэспандэнтка характарызуе Польшчу як найбольш актыўнага памочніка Беларусі, у тым ліку ў мэдыйным сэктары. Эўразьвяз ад яе адстае. “Толькі пасьля доўгіх ваганьняў Эўракамісія адважылася зрабіць мэдыяльны унёсак у патэнцыйную дэмакратызацыю Беларусі”, кажа журналістка, маючы на ўвазе 2 млн. эўра, выдзяленых нямецкай агенцыі Media Consulta на арганізацыю тэлевяшчаньня на Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0