Міністэрства эканомікі Беларусі пастановай ад 21 чэрвеня 2012 № 59 на 20–50% павысіла тарыфы на перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах.

Пастанова ўступае ў сілу з 11 ліпеня.

Згодна з дакументам, на 20% павышаны тарыфы на перавозкі пасажыраў прыгараднымі электра- і дызель-цягнікамі, а таксама пасажырскімі і хуткімі цягнікамі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах. Таксама на 20% павялічаны тарыфы на перавозкі багажу і грузабагажу.

Акрамя таго, на 33–50% павялічаныя тарыфы на перавозкі пасажыраў прыгараднымі электрацягніка, сфармаванымі з вагонаў палепшаных характарыстык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?