4 ліпеня чэмпіёнка Пекінскай Алімпіяды прыйшла на прыём да старшыні аблвыканкама Пятра Рудніка, якому паскардзілася на будаўнікоў. Дом меліся здаць яшчэ мінулай восенню, але спыніліся на шостым паверсе.

«Мяне цікавяць тэрміны здачы дома і які коштам будзе квадратны мэтар», — цытуюць афіцыйныя крыніцы выказваньні вядомай спартоўкі.

Праблемы з узвядзеннем гэтак званага алімпійскага дома ў Магілёве з’явіліся праз нястачу фінансавання. Цяпер замоўца дома і генпадрадчык не могуць дамовіцца пра кошт квадратнага метра жылля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?