У чарговым адборачным матчы жаночага чэмпіянату Еўропы па баскетболе 4 ліпеня зборная Беларусі выйграла дома ў каманды Партугаліі — 63:41 (14:12, 18:11, 13:10, 18:8).

У складзе гаспадынь вызначыліся Таццяна Ліхтаровіч (13 ачкоў), Анастасія Верамеенка (12), Наталля Ануфрыенка (10), Таццяна Троіна (8), Аляксандра Тарасава, Наталля Трафімава (па 7), Вольга Ісцеляцова (4) і Вікторыя Гаспер (2).

Становішча каманд у групе, А: Беларусь — 11 ачкоў (6 гульняў; 379–315), Украіна — 10 (6; 405–349), Венгрыя — 8 (5; 326–279), Ізраіль — 7 (5; 310–322), Партугалія — 6 (6; 279–434).

У першых пяці матчах Беларусь выйграла дома ў Венгрыі — 51:47, у гасцях у Партугаліі — 82:53, дома ў Ізраіля — 69:61, у гасцях ва Украіны — 55:51 і ўступіла на выездзе Венгрыі — 59:62.

Астатнія сустрэчы: 7 ліпеня. Ізраіль — Беларусь. 11 ліпеня. Беларусь — Украіна.

У фінальную частку ЧЕ-2013, якая адбудзецца з 15 па 30 чэрвеня ў Францыі, выходзяць дзве лепшыя каманды кожнай з пяці адборачных груп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?