Незалежная праграма абмену "Made in Belarus" запрашае беларускіх маладых журналістаў і фатографаў да ўдзелу ў супольным праекце з калегамі з Еўропы ды Паўночнай Амерыкі.

Праграма складаецца з дзвюх частак, якія пройдуць у Мінску і Вільні.

5 журналістаў з Беларусі прыедуць у Вільню на супольную сустрэчу з еўрапейскімі ды амерыканскімі калегамі. Дзе цягам 5 дзён будуць удзельнічаць у лекцыях і дыскусіях, шукаць сувязі і адметнасці культурных цэнтраў Вільня і Мінск. Вынік супольнай працы будзе апублікаваны ў міжнародных медыях.

5 еўрапейскіх журналістаў наведаюць Мінск на 5 дзён, каб папрацаваць на мінскай глебе разам з беларускімі журналістамі, якія наведалі Вільню перад гэтым. Абедзве каманды будуць працаваць разам цягам усяго праекту. Выніковыя артыкулы, створаныя імі, будуць апублікаваныя ў незалежным еўрапейскім мультымоўным часопісе Cafebabel.

Хто

Журналісты/фатографы зь Беларусі з добрай англійскай. Узростам 18-30. Кожны ўдзельнік мусіць у выніку стварыць артыкул або фотарэпартаж па вандроўцы ў Вільню.

Лагістыка

Віза ды іншыя выдаткі ў Вільні забяспечваюць арганізатары. Болей інфармацыі можна атрымаць на старонцы Made in Belarus у Facebook.

Як далучыцца

Даслаць сваё CV з трыма ідэямі для артыкулаў, фотарэпартажаў або інтэрв'ю на мэйл [email protected] да 6 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?