Новае відэа: самалёт над Мінскам:

Жыхар Івянца Вінцэнт Солтан пацвердзіў «Нашай Ніве», што ўчора раніцай, прыкладна а 8-й ранку, нейкі самалёт праляцеў над яго хатай.

Па словах Вінцэся, самалёт ляцёў даволі нізка, ён нават падумаў, што будзе садзіцца. Сп. Солтан — столяр. Ён жыве ў той частцы Івянца, што бліжэй да выезду ў бок Налібоцкай пушчы, далёка ад цэнтральнай плошчы.

Святлана Турко, супрацоўніца мясцовага ЖКГ, паведаміла пра чорныя пакункі, скінутыя з самалёта, кіраўніцтву мясцовага ЖКГ.
Яе выклікалі ў міліцыю, дзе яна пабачыла некалькі тых самых пакункаў, у якіх сапраўды знаходзіліся парашуты з прымацаванымі цацачнымі мядзведзікамі і цыдулкамі на замежнай мове.
Прадпрымальнік Анатоль Роман пацвердзіў, што бачыў, як самалёт раскідваў чорныя пакункі і як яны ўпалі на вуліцу.
Ён нават сфатаграфаваў іх на камеру мабільнага тэлефона, але пасля выдаліў, бо пабаяўся наступстваў для самаго сябе.
Валеры Мазура кажа, што таксама бачыў самалёт. Мазура цвердзіць, што з самалёта сапраўды скідалі мядзведзікаў.
Мазура кажа, што цацкі прыбіралі супрацоўнікі мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Жыхарка Вольга Галаванава таксама паведаміла, што бачыла, як самалёт раскідваў нейкія пакункі.

Гэтыя сведчанні запісалі журналісты радыё «Свабода».

Між тым Мінабароны Беларусі працягвала сцвярджаць, што відэа палёту шведскіх пілотаў над Беларуссю з’яўляецца мантажом і «груба сфабрыкаванай правакацыяй».
«Даследуючы прадастаўленыя фота і відэаматэрыялы, эксперты выявілі грубую працу з ужываннем тэхналогій фоташопу і відэамантажу, што сведчыць аб відавочна правакацыйным характары ​​пададзенай інфармацыі», — падкрэслілі ў абаронным ведамстве.

Відэа з Івянца:

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Хведар / Адказаць
05.07.2012 / 14:15
Калі б самалёт быў бы збіты лукашэнкаўскімі СПА то, гэта быў бы вельмі жорсткі міжнародны канфлікт. Магчыма нават вайна... Добра, што хаця ж не збілі. А людзі сапраўды самалёт павінны былі бачыць, нават на відыё бачныя людзі, якія ходзяць падчас дэсанту мядзьведзікаў, а самалёт кружыць у іх над галовамі.
0
belariy / Адказаць
05.07.2012 / 14:55
"Між тым Мінабароны Беларусі працягвала сцвярджаць, што відэа палёту шведскіх пілотаў над Беларуссю з’яўляецца мантажом і «груба сфабрыкаванай правакацыяй»." цікава, гэта яны ідыёты, ці яны нас хочуць за ідыётаў трымаць ???? што, за зорачкі на пагонах страшна стала ??? )))))))))
0
Bormotut / Адказаць
05.07.2012 / 15:03
Теперь спрашивайте этих плюшевых мишек в магазинах города! )))
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру