05.07.2012 / 13:25

Дамы Юстыцыі ў Грузіі: што гэта такое 18

Цікавая бюракратычная навацыя і абсалютна шыкоўная архітэктура.

Дом юстыцыі ў Батумі.

Унутры Дома юстыцыі.

Праект Дома Юстыцыі ў Горы. Дата адкрыцця: верасень 2012 г.

Сэрвісная зона Дома Юстыцыі ў Батумі месціцца на першым паверсе будынка. Зала абслугоўвання падзеленая на некалькі прастораў: самаабслугоўвання, хуткага і доўгага абслугоўвання. Тут працуе каля пяцідзесяці супрацоўнікаў, час чакання прыёма ў сярэднім не перавышае 10-15 хвілін.

У такіх аўтаматах за 3 лары (1 лары = каля 5 тыс.) можна зрабіць сваё біяметрычнае фота з штрых-кодам. Фатаграфія паступае ў базу дадзеных і потым выкарыстоўваецца пры выдачы пашпарта альбо ID карты. Тут жа вісяць вялікія сэнсарныя маніторы, дзе можна атрымаць выпіску аб маёмасці альбо прадпрыемстве, знайсці на кадастравай карце патрэбны зямельны надзел альбо будынак.

Біяметрычны пашпарт альбо рэгістрацыю прадпрыемства можна зрабіць за адзін дзень.

Дом Юстыцыі ў Тбілісі. Дата адкрыцця: верасень 2012 г. Тут будзе выкарыстана сістэма атрымання неабходных даведак і дакументаў, пры якой чалавек можа не выходзіць з аўтамабіля — як у адной вядомай сетцы рэстарацыяў хуткага абслугоўвання.

Кавярня-бар і інтэрнэт-цэнтр у батумскім Доме Юстыцыі.

Тут жа – аддзяленне банка, каб заплаціць збор.

Гульнявы пакой для дзяцей.

Дом Юстыцыі ў Кварэлі. Дата адкрыцця: 2013 г.

Дом Юстыцыі ў Месціі. Адкрыты ў верасні 2011 г. Звярніце ўвагу, што будыначак зусім малы, але які запамінальны праект.

Супрацоўніца Дома Юстыцыі ў Батумі распавяла пра ID-карту, якая неўзабаве заменіць жыхару Грузіі пасведчанне асобы, праязны квіток і любы плацёжны сродак кшталту банкаўскай карткі.

Дамоў Юстыцыі ў Грузіі адкрылася ўжо пяць. А яшчэ сем будуюцца. Дом Юстыцыі — месца, дзе грамадзянін наўпрост кантактуе з дзяржавай пры дапамозе спецыяльна распрацаванай інфраструктуры, якая мае сваю назву і стала ўжо пазнавальным брэндам. У Доме Юстыцыі наведвальнік можа атрымаць пашпарт і ідэнтыфікацыйную картку з чыпам; унесці заяўку на атрыманне грамадзянства, віда на жыхарства; зарэгістраваць прадпрыемства альбо нерухомасць; атрымаць любую неабходную даведку: пасведчанне аб нараджэнні, шлюбе — адным словам, зрабіць усё тое, дзеля чаго мы ходзім у ЗАГСы, аддзелы віз і рэгістрацыі, падатковыя і аддзяленні міліцыі. У Грузіі прыдумалі аб’яднаць усё гэта пад адным дахам і вось што ў іх выйшла.

Для гэтага некалькі гадоў у Грузіі стваралася адзіная дзяржаўная база дадзеных на ўсё насельніцтва краны, да якой былі падлучаныя ўсе дзяржаўныя службы, аб’яднаныя пад адным так званага Дома Юстыцыі.
Аб’яднанне было не сістэмным.

Дамы Юстыцыі маюць прышчапіць грамадзянам павагу да сваёй дзяржавы. Не дубіналам ці страхам — а праз гонар за яе. У Грузіі ўся дзяржаўная сістэма працуе на нацыянальнай мове, але ўсе публічныя шыльды ў вялікіх гарадах дублююцца па-ангельску, каб госці краіны маглі лёгка арыентавацца.

Цікава, як архітэктары — грузінскія і замежныя — у праектах Дамоў Юстыцыі спалучаюць навацыі з традыцыямі нацыянальнай архітэктуры. Выходзяць будынкі-візітоўкі, якія, аднак, пры гэтым вельмі функцыянальныя.

0
Вася / Адказаць
05.07.2012 / 13:42
Будучыня Беларусі.
0
Виктория / Адказаць
05.07.2012 / 13:54
Это мне кажется или он действительно напоминает фалоимитатор.
0
2 Виктория / Адказаць
05.07.2012 / 14:17
У вас, платные лукашенковцы, извращенное сознание. Как же - признать, что где-то тоже есть успехи. После национальной революции, кстати.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру