Пра гэта журналістам паведаміла адна з жыхарак мястэчка Святлана Турко.
Святлана Турко, супрацоўніца мясцовага ЖКГ, паведаміла пра чорныя пакункі, скінутыя з самалёта кіраўніцтву мясцовага ЖКГ.Яе выклікалі ў міліцыю, дзе яна пабачыла некалькі тых самых пакункаў, у якіх сапраўды знаходзіліся парашуты з прымацаванымі цацачнымі мядзведзікамі і цыдулкамі на замежнай мове.
Спадарыня таксама паведаміла, што гэтыя пакеты пазбіралі ў Івянцы і ваколіцах.
Яе заявы пацвярджаюцца словамі іншых жыхароў Івянца.
Прадпрымальнік Анатоль Роман пацвердзіў, што бачыў як самалёт раскідваў чорныя пакункі і як яны ўпалі на вуліцу.Ён нават сфатаграфаваў іх на камеру мабільнага тэлефона, але пасля выдаліў, бо пабаяўся наступстваў для самаго сябе.
Валеры Мазура кажа, што таксама бачыў самалёт.Мазура цвердзіць, што з самалёта сапраўды скідалі мядзведзікаў. Мазура кажа, што цацкі прыбіралі супрацоўнікі мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Жыхарка Вольга Галаванава таксама паведаміла, што бачыла, як самалёт раскідваў нейкія пакункі.