— Гэта чацвёртае тэлефанаванне за апошнія паўгода, — сказала Марына Адамовіч. Паводле словаў жонкі палітвязня, тэлефанаванне мужа стала для яе нечаканасцю.

— Я так расхвалявалася, што не пра ўсё яго распытала, — прызналася Марына Адамовіч. — Голас Міколы гучаў бадзёра і ўпэўнена. Ён папрасіў у мяне прабачэння за тое, што не падпісвае прашэння аб памілаванні. Зразумела, што дэ-факта гэта азначала б, што Мікалай прызнае сваю віну. Я мяркую, што ў той сітуацыі, калі чалавек вядзе вайну з сістэмай, было б злачынствам з боку блізкіх патрабаваць ад яго падпісваць прашэнне. Нам застаецца толькі падтрымліваць яго і паважаць яго выбар.

Статкевіч таксама распавёў што для таго, каб патрапіць у карцар, у якім ён павінен адбываць 10 сутак, у магілёўскай турме № 4 трэба дачакацца чаргі. Таму пакуль ён знаходзіцца ў камеры СІЗА.

— Калі б з яго не сталі рабіць злоснага парушальніка, Мікалаю належыла б два спатканні ў год, — з сумам кажа Марына Адамовіч. — Наўрад ці я ўбачу яго раней 2013 года.

Акрамя таго, Статкевіч будзе жыць без прадуктовых пасылак на працягу года.
Паколькі, у адрозненне ад калоніі, адбыванне пакарання ў турме прадугледжвае для зняволеных адну бандэроль да двух кілаграмаў у год.

— Для зняволеных у турме пад забаронай прагулкі, — сказала Марына Адамовіч. — Ні сонца, ні травы гэтым летам Мікалай не ўбачыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?