На Маладзечаншчыне 6–7 ліпеня пройдзе рэспубліканскае свята ў гонар130-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы.
Куды ехаць на свята?
Вязынка. Рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў «З адною думкаю аб шчасці Беларусі…», прымеркаванае да
Пачнецца мерапрыемства 6 ліпеня ў 11 гадзін: адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка Янку Купалу. На ёй будуць прысутнічаць міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка, народны артыст СССР і Беларусі Генадзь Аўсяннікаў, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, вытворчых прадпрыемстваў і ўстаноў культуры.
7 ліпеня гледачоў будзе чакаць канцэртная праграма «Малюся я небу, зямлі і прастору…», якая пачнецца ў 12 гадзін.Усе ахвотныя змогуць наведаць цікавыя экспазіцыі, кніжны кірмаш, пазнавальныя
Будзе прапанаваны шырокі выбар сувенірнай і друкаванай прадукцыі, выстаўленай народнымі майстрамі.
На розных пляцоўках гасцей Вязынкі чакаюць разнастайныя святочныя праграмы:
13.00 — 16.00 (асноўная пляцоўка)
Канцэртная праграма «Малюся я небу, зямлі і прастору…» з удзелам:
• Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча;
• артыстаў Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі;
• салістаў Дзмітрыя Качароўскага, Андрэя Усанава, Андрэя Скарынкіна;
•
• лаўрэата міжнародных фестываляў фальклорнага ансамбля «Грамніцы» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў;
• фальклорны калектыў «Талака» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў;
• Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята»;
• прадстаўнікоў Саюза пісьменнікаў Беларусі;
14.00 — 16.00 (пляцоўка каля свірна):
•
•
• выступленне фіналістаў конкурсу аўтарскай песні «Купалаўскія вакацыі»;
• выступленне аматарскіх фальклорных калектываў г. Мінска і Маладзечанскага раёна
На працягу свята ўсе ахвотныя маюць магчымасць наведаць:
• экспазіцыю Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка «Вязынка»;
•
• кніжны кірмаш;
• выстаўку дзіцячага малюнка «Дзеці Дона малююць Беларусь»;
• выстаўку мадэляў самалётаў удзельнікаў конкурсу творчых работ «Мара» (паводле верша Янкі Купалы «Хлопчык і лётчык»)
Яхімоўшчына. У пятніцу, 6 ліпеня, у Яхімоўшчыне ўпершыню будуць адзначаць свята вёскі. Галоўнай інтрыгай стане конкурс вуліц.
Пра гэта паведаміла дырэктар музея імя Янкі Купалы ў Яхімоўшчыне Святлана Ціс.
Кожная вуліца падрыхтуе свае прысмакі і будзе частаваць гасцей свята. А потым выберуць, хто лепшы гаспадар. Ехаць на смакату можна з самага рання — а 9 гадзіне ўжо пачнуць выстаўляць прысмакі, сувеніры і іншае.
У астатнім святкаваць будуць, як і штогод, толькі больш урачыста: госці пачуюць больш вершаў і песень Янкі Купалы, паўдзельнічаюць у цікавых гульнях. А апоўначы будзе традыцыйны касцёр.
Можна наведаць:
Музей. У Мінскім абласным краязнаўчым музеі адкрытая выстава, прысвечаная
Выстава. У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча — выстава твораў мастакоў Маладзечаншчыны, прысвечаная Янку Купалу і Якубу Коласу.