Новы пасол Злучанага каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Брус Бакнел прыбудзе ў Мінск 11 ліпеня, паведамілі ў прэс-службе брытанскага пасольства.

Бакнел быў прызначаны на гэту пасаду ў студзені 2012 года. Ён з’яўляецца кар’ерным дыпламатам, у Міністэрстве замежных спраў Вялікабрытаніі з 1985 года. Раней працаваў у брытанскіх пасольствах у Іарданіі, Італіі і Іспаніі, а таксама на розных пасадах у МЗС. Жанаты, мае дваіх сыноў.

«Я рады магчымасці служыць у якасці пасла ў Беларусі. Беларусь адыгрывае важную ролю ў стварэнні агульнай прасторы ў Еўропе для садзейнічання міру і працвітання», — заявіў Бакнел з нагоды свайго прызначэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?