Цэнтрвыбаркам на паседжанні 5 ліпеня прыняў палажэнне аб парадку выкарыстання сродкаў масавай інфармацыі падчас выбарчай парламенцкай кампаніі.

Як паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, кожнаму кандыдату будуць прадастаўляцца па пяць хвілін эфірнага часу, яшчэ 5 хвілін - вядучаму. Гэта значыць калі ў дэбатах будуць удзельнічаць два кандыдаты, яны будуць працягвацца 15 хвілін, пяць кандыдатаў - паўгадзіны.

«Усё будзе ісці ў запісе — гэта не жывы эфір, як гэта было падчас выбараў прэзідэнта.
Нават калі мы кажам пра мінімум кандыдатаў — на мінулых выбарах было тры кандыдаты на месца, усяго — 330 чалавек — даць усім жывы эфір складана тэхналагічна. Дэбаты таксама будуць ажыццяўляцца ў запісе. Іх будуць спыняць, калі кандыдаты перабяруць час.
Зразумела, калі там будзе заклік „усе прыйдзем на плошчу святкаваць“, як было падчас выбараў прэзідэнта, вядома, гэта выражуць, таму што тэлебачанне наогул не мае права гэта пускаць у эфір — яно не можа рэкламаваць недазволенае грамадскае мерапрыемства»,
— заявіла Лідзія Ярмошына.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0