Памежнікі вядуць кругласутачны візуальны кантроль паветранай прасторы Беларусі, у апошнія гады парушэнняў не выяўлена. Пра гэта заявілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

Візуальны кантроль паветранай прасторы праводзіцца з дапамогай спецыяльных прыбораў, якія дазваляюць адсочваць усе нізкалётныя паветраныя мэты, растлумачылі ў Дзяржпамежкамітэце, каментуючы інфармацыю аб самалёце пад кіраваннем грамадзян Швецыі, які нібыта перасёк літоўска-беларускую мяжу.

«Былі выпадкі, калі самалёты несанкцыянавана перасякалі паветраную прастору нашай краіны, але ўсе яны фіксаваліся, і інфармацыя пра іх аператыўна перадавалася сілам супрацьпаветранай абароны для прыняцця рашэння»,
— адзначылі ў Дзяржпамежкамітэце. Аднак у апошнія гады падобных выпадкаў не было.

У памежным ведамстве падкрэслілі, што нават калі б падобнае парушэнне мела месца, то быў бы закрануты гонар двух сістэм СПА: беларуска-расійскай і НАТА, бо паветраную прастору над Літвой патрулююць менавіта сілы альянсу.

У той жа час памежнікі не вядуць кантроль на мяжы Беларусі і Расіі. У дзвюх краін агульная сістэма СПА.

Раней інфармацыю аб несанкцыянаваным перасячэнні літоўска-беларускай мяжы абверглі і ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?