Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, грузавы аўтамабіль маркі «Мерседэс», што накіроўваўся з Польшчы ў Беларусь, якім кіраваў грамадзянін РБ, прыбыў у ПМА «Брузгі 2» Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

Паводле інфармацыі мытнікаў, кіроўцу было прапанавана пісьмова задэклараваць тавары, але ён заявіў, што такіх пры сабе не мае. Аднак

падчас правядзення агляду аўтамабіля і асабістых рэчаў былі знойдзены 40 мабільных тэлефонаў.

Кіроўца растлумачыў, што гэты тавар атрымаў ад незнаёмых яму асоб у Польшчы.

За ўзнагароду ў $120 грамадзянін павінен быў пераправіць мабільнікі на тэрыторыю Беларусі.

Тэлефоны Motorola і HTC агульным коштам прыкладна 140 млн. канфіскаваныя. Па факце гэтага правапарушэння мытняй распачаты адміністрацыйны працэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?