Беларусь будзе пастаўляць у Венесуэлу будаўнічыя матэрыялы. Пра гэта заявіў міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Нічкасаў.

Распрацаваны графік паставак з Беларусі будаўнічых матэрыялаў, у якіх Венесуэла зведвае дэфіцыт. «З-за гэтага дэфіцыту часта ламаюцца графікі будаўніцтва, ідзе зацяжка вытворчых работ, і

мы вырашылі, што лепш накіроўваць з нашай краіны шэраг дэфіцытных пазіцый — вокны, дзверы, розныя металічныя вырабы, аддзелачныя матэрыялы, —
расказаў Анатоль Нічкасаў. — З улікам таго, што мы павінны будзем пабудаваць у гэтай краіне 10 тыс. кватэр, пастаўкі будматэрыялаў вельмі важныя. Нам уяўляецца, што такі экспарт будзе выгадным».

Міністр таксама нагадаў, што беларускія спецыялісты пабудавалі ў Венесуэле і запусцілі ў строй завод па выпуску керамічных вырабаў.

Магутнасць гэтага прадпрыемства разлічана на вытворчасць 20 млн. штук цэглы ў год.
«Гэта вельмі вялікая магутнасць нават па еўрапейскіх маштабах, і венесуэльскі бок зацікаўлены ў пашырэнні гэтага прадпрыемства, — адзначыў Анатоль Нічкасаў. — Мы дамовіліся аб тым, што другая тэхналагічная лінія будзе вырабляць чарговую прадукцыю з выкарыстаннем мясцовай сыравіны. Усе матэрыялы, якія будзем выпускаць сумесна, пойдуць на будоўлі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?