Праваахоўныя органы затрымалі падазраванага ў апаганьванні двух праваслаўных храмаў у Мазыры, паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.
Затрыманы
У 2007 годзе падазраваны ўжо быў асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі за падпал праваслаўнага храма ў Мазыры, у траўні 2012 вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі.«На допыце сёння раніцай ён заявіў, што здзейсніў гэтыя дзеянні праз варожае стаўленне да хрысціянства», — адзначыла Марыя Крываногава.
- * * *
25 чэрвеня ў Мазыры былі апаганеныя 2 праваслаўныя храмы. У царкве Святога Сергія Раданескага зламыснікі зладзілі сапраўдны пагром.
На некаторых іконах яны надрапалі вострым прадметам сатанінскія надпісы, пентаграмы, раскідалі і пагнулі крыжы, парвалі Евангелле.Мяркуецца, яны праніклі ў храм праз акно, якое разбілі.
Гэта не першы выпадак, калі ў Мазыры апаганьваюць хрысціянскія храмы. Некалькі гадоў таму чацвёра сатаністаў (у тым ліку адна дзяўчына) былі асуджаныя на 7 і 7,5 гадоў пазбаўлення волі за падпалы храмаў.