4 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 295 «Аб спрашчэнні парадку выезду з Рэспублікі Беларусь».

Паводле ўказу, цяпер падставай для ўключэння Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ў спіс невыязных з Беларусі з’яўляецца знаходжанне чалавека «на прафілактычным уліку ў органах дзяржбяспекі». Раней КДБ меў права ўносіць у спіс тых беларусаў, якія валодалі дзяржаўнымі сакрэтамі. Іншых уносілі МУС, Мінабароны і Мінюст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?