Вам не вярнуцца з распачатае вайны:
Мы — спадкаемцы грознай велічы ліцвінаў.
Вам Бог дазволіў кіраваць ад Сатаны,
Але нічога па-за ўвагай не пакінуў…

Хлусня дзяржаўная пры Вас, нібы патоп.
Але плыве каўчэг Гісторыі, Культуры.
Вы — супраць нацыі. А гэта не натоўп.
Вы — моцны вецер. Што ляціць насустрач буры…

Дый старасць — вось яна. Даўно трывожаць сны…
І шызым прывідам навісла разуменне:
Калі паплечнікаў паставяць да сцяны —
Усё раскажуць. І расплацяцца сыны
За ўсіх, каго без права ставіў на калені…

А Вам здавалася, улада — першы прыз?
Што ж… Хоць галоўная даброта — Мір для Працы,
Ліцвінскі гонар не ідзе на кампраміс;
Ліцвінскі лёс — перамагаць, а не баяцца!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?