З-за паломкі лакатара ў аэрапорце Мюнхена (Германія) 6 ліпеня затрымана некалькі рэйсаў авіякампаніі «Белавія»: Франкфурт — Мінск, Мінск — Масква і Мінск — Паўладар.

«Самалёты перанакіроўваюцца ў Франкфурт. З-за вялікай колькасці самалётаў у Франкфурце час вылету рэйсаў змяшчаецца», — паведамляецца на старонцы авіякампаніі ў «Твітэры». У выніку самалёт з Франкфурта прызямліўся ў Мінску ў 20.19 замест 18.05 па раскладзе.

Паколькі на гэтым рэйсе былі транзітныя пасажыры, прыйшлося затрымаць вылеты ў Маскву і Паўладар. У расійскую сталіцу самалёт адправіўся ў 21.15 замест 19.25.

Акрамя таго, «па рашэнні Еўракантроля» (Еўрапейская арганізацыя бяспекі аэранавігацыі) быў затрыманы рэйс Лондан — Мінск. Самалёт прыбыў у 20.00 замест 19.05.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?