07.07.2012 / 09:26

Ва Украіне перакуліўся аўтобус з пілігрымамі, 14 чалавек загінулі 1

Паломнікі ехалі з Пскоўскай вобласці.

Ва Украіне перакуліўся аўтобус з турыстамі, 14 чалавек загінулі, 22 пацярпелі.

ДТЗ адбылося на аўтадарозе Кіеў-Чарнігаў-Новыя Ярылавічы ў Чарнігаўскай вобласці. Перавярнуўся пасажырскі аўтобус Scania, які перавозіў расійскіх грамадзян.

У аўтобусе ехалі паломнікі. Яны падарожнічалі па святых месцах. Аўтобус выехаў з Вялікіх Лук Пскоўскай вобласці.

Мяркуецца,

кіроўца аўтобуса не справіўся з кіраваннем, з'ехаў на левую ўзбочыну, праз што аўтобус перакуліўся.
Усяго ў аўтобусе знаходзіліся 45 чалавек.

0
mikola ramanau / Адказаць
07.07.2012 / 09:31
mai spacuvanni.......
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру