07.07.2012 / 09:30

На Купалле ў вёску Лукашэнкі з'ехаліся 50 тысяч чалавек 11

«Александрыя збірае сяброў» з размахам.

Гасцямі і ўдзельнікамі свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у Шклоўскім раёне 6 ліпеня сталі каля 50 тысяч чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі.

На «Купалле» арганізавана шырокая культурная праграма: праца тэматычных падворкаў, гандлёвых шэрагаў, выстава-кірмаш народных промыслаў і рамёстваў, кніжная выстава-продаж. На свята з’ехаліся каля тысячы майстроў з Беларусі, Расіі і Украіны. Экспазіцыя Гарады майстроў разгарнулася на беразе Дняпра ў відзе аднаго з галоўных купальскіх сімвалаў — сонца, прамяні якога ўтвараюць вуліцы майстроў, якія чаргуюцца з вуліцамі святаў.

Цэнтральнай падзеяй свята стаў гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі, Расіі, Украіны «Славянскі карагод на Купальскім Свяце».

Шырокая забаўляльная і канцэртная праграма працягнецца і 7 ліпеня.

0
таша / Адказаць
07.07.2012 / 09:33
Саша, адкуль грошы, кали не з маей кишени?
0
Я / Адказаць
07.07.2012 / 10:58
А чаму менавіта ў Шклоўскім раёне? Добра адпачыць і адзначыць свята людзі хочуць і ў іншых рэгіёнах.
0
гыгы / Адказаць
07.07.2012 / 11:30
Латыши,литовцы,чехи,поляки и другие вменяемые люди отмечают Купалле в день летнего солнцестояния,в самую короткую ночь.С какой луны взяли 6 июля,что за бред?Может,лучше тогда совместить Купалле и 3 июля,чтоб одним скопом и танки погонять и через костры попрыгать- как в фильме про Мюнхгаузена.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру