07.07.2012 / 14:07

Мітрапаліта Філарэта хуткая забрала з літургіі абноўлена 85

Паводле заявы дактароў, стан кіраўніка БПЦ палепшаў, і Філарэт рыхтуецца да пераезду ў Мінск.

7 ліпеня ў Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы Гомеля праходзілі ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды ўступлення на пасаду япіскапа Стэфана як кіруючага архірэя Гомельскай і Жлобінскай епархіі. На Боскую Літургію прыбыў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт. Мітрапаліта пры ўваходзе ў храм сустракалі дзесяткі вернікаў і святароў, да сабора Уладыка ішоў па дарожцы, засланай кветкамі. Парафіяне падносілі Мітрапаліту дзяцей для блаславення.

Прыкладна апоўдні да задняга ўваходу сабора пад’ехала машына «хуткай дапамогі». Уладыку вынеслі з храма на насілках і павезлі з уключанай сірэнай ў суправаджэнні міліцэйскай машыны.

Яго даставілі ў Гомельскую гарадскую клінічную бальніцу хуткай дапамогі. Як расказалі ў бальніцы, Філарэта даставілі ў рэанімацыю.

Увечары ў бальніцы хуткай дапамогі Гомеля расказалі, што стан Філарэта палепшаў, і ў найбліжэйшы час ён адправіцца ў Мінск. Праз духату ў Філарэта падчас набажэнства з’явілася лёгкае недамаганне на фоне гіпертэрміі і павышанай вільготнасці ў храме».

0
Генадзь / Адказаць
07.07.2012 / 14:15
Дай Бог здароуя!
0
Inhvar / Адказаць
07.07.2012 / 14:16
Вось паглядзiце (па каментарам) ,як людзi адносяцца да вышэйшага царкоунага чалавека РБ..цiкава,цi будуць пажаданьнi " хуткага выздарауленьня"?
0
Anatol Starkou / Адказаць
07.07.2012 / 14:17
U PПЦ na 18 Avenue u Brooklyne, dze buvaiu ja i inshyja belarusy i belaruski, jakija ne byvaiut u bruklinskai pravaslaunai tsarkve na Atlantic Avenue (tam, dze zbitaetsa "dyjaspara"), taksama spiakotna, ale dobra pratsuiut kandytsyjanery. Geta tut u New Yorke norma.
Паказаць усе каментары/ 85 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру