07.07.2012 / 15:23

Лідарам ЛДП пераабраны Сяргей Гайдукевіч дапоўнена 5

Партыя выставіць спарынг-партнёраў на ўсіх 110 участках.

Лідарам Ліберальна-дэмакратычнай партыі пераабраны 57-гадовы Сяргей Гайдукевіч.

Адпаведнае рашэнне было прынята 7 ліпеня дэлегатамі 14-га з’езда партыі. Гайдукевіч абраны на безальтэрнатыўнай аснове. Прапанаваў пераабраць Гайдукевіча першы намеснік старшыні ЛДП Анатоль Хішчанка. «Партыю павінен узначаліць вядомы і аўтарытэтны чалавек. Пасаду старшыні можна даверыць Сяргею Гайдукевічу», — сказаў ён. Пераабранне Гайдукевіча дэлегаты з’езда падтрымалі аднагалосна.

«Не буду гаварыць многа слоў. Я абяцаю, што за той тэрмін, які буду ўзначальваць партыю (думаю, гэта будзе мой апошні тэрмін), я даб’юся шмат чаго», —
заявіў Гайдукевіч, лідар партыі з 1995 года.

«Ліберальна-дэмакратычная партыя не можа не ісці на выбары па адной простай прычыне: колькасць партыі — больш за 45 тысяч чалавек.

Мы ўсе 110 акруг забіваем нашымі кандыдатамі ў дэпутаты.
Нашы людзі прыйдуць, зарэгіструюцца кандыдатамі ў дэпутаты і будуць па поўнай праграме гутарыць з людзьмі. Больш чым 70% насельніцтва ведае, як у нас у краіне праходзяць выбары, а пасля гэтых выбараў будуць ведаць усе», — заявіў пераабраны лідарам партыі Сяргей Гайдукевіч.

«Мне смешна і мяне нудзіць, калі я чую людзей, якія называюць сябе адзінымі змагарамі за дэмакратыю.

Тры месяцы таму ўсе кляліся, што ніколі не пойдуць на выбары, калі не зменяць беларускае выбарчае заканадаўства, калі хоць адзін палітзняволены застанецца ў краіне.
Яны ўсе знаходзяцца ў адной лодцы — я іду асобна», — адзначыў Гайдукевіч.

Пры гэтым, падкрэсліў палітык, не трэба забываць, што не так далёка і да прэзідэнцкіх выбараў, якія Гайдукевіч, паводле яго слоў, збіраецца выйграць.

0
Ёзик / Адказаць
07.07.2012 / 20:58
знатны ...!
0
магнат / Адказаць
08.07.2012 / 00:37
"Нашы людзі прыйдуць, зарэгіструюцца кандыдатамі ў дэпутаты і будуць па поўнай праграме гутарыць з людзьмі", сказаў Гайдукевіч. пытанне: пра што гутарыць з людзьмі яны будуць???
0
педарача пра перадавікоў / Адказаць
08.07.2012 / 11:53
гэтае "Лідар ЛДПР " надта падобна на скорагаворку - вельмі лёгка памыліцца.. ды і сэнсу ані ў воднай літары няма...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру