07.07.2012 / 15:49

Колькасць ахвяраў паводкі на Кубані дасягнула 78 чалавек

Падтопленыя дамы і двары 13 тысяч чалавек.

Па дадзеных МНС Расіі, некалькі чалавек загінулі ад удару токам з-за абарванага провада, які патрапіў у ваду. Астатнія людзі загінулі ў выніку абрушвання затопленых будынкаў.

З-за моцных ліўняў у некалькіх населеных пунктах Краснадарскага краю было падтоплена 320 жылых дамоў з насельніцтвам 1 290 чалавек. Позна ўвечары ў пятніцу ў Наварасійску быў уведзены рэжым надзвычайнага становішча.

Па апошніх дадзеных, якія прыводзіць краёвая адміністрацыя, ліўневымі дажджамі ў рэгіёне падтопленыя дамы, двары і садовыя ўчасткі амаль 13 тысяч чалавек.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру