Алег Пратасаў (другі злева ў верхнім шэрагу) на матчы "Дынама" -- "Нёман". Юрый Чыж -- чацверты злева

Алег Пратасаў (другі злева ў верхнім шэрагу) на матчы "Дынама" -- "Нёман". Юрый Чыж -- чацверты злева

Галоўны трэнер футбольнага мінскага «Дынама» Аляксандр Сяднёў адпраўлены ў адстаўку. Пра гэта было абвешчана дыктарам пасля сканчэння матча «Дынама» — «Нёман» (1:1).

Паводле Goals.by, Сяднёў ведаў пра адстаўку яшчэ да гульні.

Такім чынам Алег Пратасаў стане 26-м трэнерам «Дынама» з лістапада 1999 г.: часу, калі старшынёй праўлення клуба стаў бізнэсовец Юрый Чыж. Сяднёў быў прызначаны трэнерам у снежні 2011 г. (дагэтуль трэніраваў "Белшыну") і адпрацаваў цэлыя паўгода.

Цікава, што раней Ю. Чыж традыцыйна звальняў у маі.

***

Алег Пратасаў (нар. у 1964 г.) быў адным з самых вядомых футбалістаў у чэмпіянаце СССР: гуляў за днепрапятроўскі «Дняпро» і «Дынама» Кіеў, быў адным з найлепшых бамбардзіраў саюзнага чэмпіянату.

Затым перабраўся ў Грэцыю, дзе пяць гадоў выступаў за «Алімпіякас», пагуляў таксама ў Японіі, шэрагу грэцкіх клубаў другога эшалону.

Трэніраваў «Алімпіякас» (Грэцыя), АЕЛ (Лімасол), «Сцяўа» (Румынія), «Дняпро» (Украіна), «Кубань» (Расія), «Іракліс» (Грэцыя), «Растоў» (Расія), «Астану» (Казахстан).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?