Улада22

У Вену паляціць толькі Ярмошына

Лазавік у Аўстрыю не едзе.

Сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалай Лазавік пацвердзіў, што ён і старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына атрымалі запрашэнні на канферэнцыю Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) «Дэмакратычныя выбары і назіранне за імі», якая пройдзе 12–13 ліпеня ў Вене.

Інфармацыю пра тое, што Ярмошына і Лазавік, унесеныя ў спісы неўязных у краіны ЕС «за фальсіфікацыі падчас выбараў», запрошаны на канферэнцыю АБСЕ ў сталіцу Аўстрыі, распаўсюдзіў у канцы мінулага тыдня са спасылкай на ананімную крыніцу інтэрнэт-рэсурс http://www.charter97.org. Гэта паведамленне выклікала шырокі рэзананс у СМІ.

«Як правіла, на такія канферэнцыі збіраюцца кіраўнікі цэнтрвыбаркамаў краін — удзельніц АБСЕ, кіраўнікі міжнародных арганізацый, якія займаюцца маніторынгам выбараў, а таксама кіраўнікі АБСЕ і Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ», — адзначыў Лазавік.

Паводле яго слоў, кіраўніцтва ЦВК Беларусі ўдзельнічала ў такіх канферэнцыях і ў мінулыя гады. Знаходжанне ў спісах неўязных перашкаджае Цэнтрвыбаркаму «выбудоўваць паўнацэнныя кантакты са сваімі калегамі з краін Еўропы», заявіў сакратар камісіі. «Так, летась я не змог удзельнічаць у сустрэчы кіраўнікоў цэнтрвыбаркамаў у Малдове», — расказаў Лазавік.

«Аднак гэтым разам, верагодна, кіраўніцтва АБСЕ хоча атрымаць запрашэнне для назірання за выбарамі ў Беларусі, таму мы і былі запрошаны на канферэнцыю», — выказаў меркаванне ён.

Сакратар ЦВК паведаміў, што візы ў Аўстрыю былі адкрыты як на яго імя, так і на імя Лідзіі Ярмошынай. Аднак паляціць у Вену толькі Ярмошына: Лазавік застанецца кіраваць камісіяй, у якой шмат працы напярэдадні вераснёвых выбараў у парламент.

Варта адзначыць, што 7 ліпеня Парламенцкая асамблея АБСЕ на сесіі ў Манака прыняла рэзкую рэзалюцыю па Беларусі. У дакуменце ўтрымліваецца заклік неадкладна вызваліць і апраўдаць усіх палітзняволеных, паважаць свабоду перамяшчэння сваіх грамадзян, уключаючы палітычных актывістаў, у Беларусі і за мяжу, спыніць націск і пераслед у дачыненні да грамадзянскай супольнасці, прафсаюзаў, незалежных СМІ і праваабаронцаў, а таксама іншыя патрабаванні.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску абрынуліся сем гаспадарчых пабудоў з-за падмывання грунту

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі31

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні3

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць