Беларусь патрабуе ад ЕС узгаднення праграмы «Дыялог для мадэрнізацыі»
Крытыку выклікала ініцыятыва, якая прадугледжвае ўдзел апазіцыі.
Беларусь не будзе супрацоўнічаць з Еўрасаюзам па праграмах, распрацаваных у аднабаковым парадку. Аб гэтым заявіў сёння журналістам пастаянны прадстаўнік пры ЕС Андрэй Еўдачэнка.
«Мы не будзем працаваць па тых дакументах Еўрасаюза, якія ён распрацоўвае ў індывідуальным парадку. Мы будзем працаваць толькі ў рамках тых сумесных праграм, якія будзем распрацоўваць разам і ўзгадняць з усімі зацікаўленымі», — цытуе Еўдачэнка афіцыйнае агенцтва БелТА.
З нагоды абвешчанай праграмы «Еўрапейскі дыялог для мадэрнізацыі Беларусі» Еўдачэнка сказаў: «Гэта ўласная праграма Еўрапейскага саюза, як і ўсе астатнія праграмы і праекты, якія яны распрацоўваюць у апошні час у дачыненні да дзяржаў Усходняга партнёрства, уключаючы Беларусь. Еўрасаюз сышоў ад ўзгаднення з намі нейкіх параметраў дакументаў, якія яны рыхтуюць у дачыненні да гэтай групы краін», — сказаў дыпламат.
Еўдачэнка расказаў, што ўлады Беларусі ставілі дзве ўмовы.
«Мы ўжо шмат разоў Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў казалі, што мы на такія варыянты ўзаемадзеяння не пойдзем», — падкрэсліў пасол.
Беларусь паслядоўна ўхіляецца ад наладжвання адносін з Еўрасаюзам. Эксперты мяркуюць, што гэта няяўная ўмова шчодрай фінансавай падтрымкі беларускага рэжыму з Масквы.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары