09.07.2012 / 13:46

Да канца тыдня ў Беларусі пахаладае 1

Таксама прагназуюцца залевы, часам град.

Да канца тыдня ў Беларусі пахаладае, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра Людміла Парашчук. Паводле яе слоў, актыўны атмасферны фронт Польшчы пачаў патроху змяшчаць з тэрыторыі краіны гарачае трапічнае паветра. Тэмпература вышэй за 30 градусаў сёння чакаецца толькі па паўднёвым усходзе Беларусі." З гэтым франтальным падзелам звязаны цэлы букет неспрыяльных метэаралагічных з’яў: навальніцы, пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру, месцамі моцныя ліўні. Дзе-нідзе па ўсходзе краіны магчымы град», — сказала Парашчук.

Паводле яе слоў, гэтай ноччу франтальны падзел яшчэ будзе фарміраваць надвор’е ў Беларусі, а днём пойдзе на ўсход.
Атмасферны ціск пачне расці, і ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі пераважна па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. У начныя гадзіны ў асобных раёнах чакаюцца моцныя ліўні, ноччу пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру. Тэмпература паветра прагназуецца ноччу 14–21°С, максімальная днём 23–28°С, на паўднёвым усходзе месцамі па Брэсцкай вобласці і месцамі па Гомельскай да 30°С.
Як паведаміла сіноптык, у сераду характар надвор’я істотна не зменіцца. Месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы.
Тэмпература паветра ноччу 12–19°С, максімальная днём 24–29°С. Па поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей месцамі чакаецца да 30. Такі тэмпературны фон па-ранейшаму будзе перавышаць кліматычную норму на 3–7°С.

Паводле слоў Парашчук, у чацвер актыўны атмасферны фронт з паўднёвага захаду Еўропы прынясе на большую частку тэрыторыі ў Беларусі кароткачасовыя дажджы і навальніцы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымыя моцныя дажджы, месцамі пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру. Тэмпература паветра ноччу 13–19°С, максімальная днём 23–29°С, па паўднёвым усходзе Брэсцкай і Гомельскай абласцей месцамі прыкладна 30°С. У заходніх раёнах Беларусі, дзе прагназуецца шмат воблакаў, чакаецца ўсяго прыкладна 20°С.

Пачынаючы з пятніцы заходнія ветры пачнуць пастаўляць у Беларусь вільготнае і няўстойлівае акіянічнае паветра.
Тэмпература паветра ноччу чакаецца 9–16°С, максімальная днём ад 16°С па паўночным захадзе да 24°С па паўднёвым усходзе краіны.

Паводле слоў сіноптыка, у найбліжэйшыя выхадныя чакаецца няўстойлівае ўмерана цёплае надвор’е. У суботу ноччу 7–14°С, днём 17–24°С. Па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці трохі цяплей. У нядзелю ноччу 9–16°С, днём 17–24°С. Такія тэмпературы блізкія да ліпеньскіх норм у Беларусі, адзначыла Парашчук. У большасці раёнаў краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, часам навальніцы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Coccinellidae / Адказаць
10.07.2012 / 06:53
У Мазыры сёння дождж... нарэшце ))))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру