Тры кампаніі, у якіх прадстаўлены інтарэсы мільянера Аляксандра Машэнскага, з 1 ліпеня атрымалі доступ на малочны рынак Еўрасаюза. 18 чэрвеня пастаянны камітэт Еўрапейскага саюза па харчовым ланцугу і здароўі жывёлы даў дабро на пастаўкі сырога малака і малочных прадуктаў з Беларусі для чатырох беларускіх кампаній: ААТ «Верхнядзвінскі масласыраробчы завод», СП «Санта Брэмар», ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» і ААТ «Савушкаў прадукт». На гэтых прадпрыемствах прайшлі праверкі еўрапейскімі экспертамі, якія атэстоўваць кампаніі на адпаведнасць нормам ЕС па бяспекі харчовых прадуктаў».
«Санта Брэмар» і «Савушкаў прадукт» з’яўляюцца асноўнымі актывамі бізнэсоўцы Аляксандра Машэнскага. Прадстаўлены яго інтарэс і ў Бярозаўскім сыраробным камбінаце.У лістападзе 2011 года «Санта Брэмар» давёў сваю долю ў ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» да 13,6%.
Пікантны момант у гэтай гісторыі складаецца ў тым, што Аляксандр Машэнскі ледзь не стаўся неўязным у Еўрасаюз. Некалькі тыдняў таму друкаваны орган ЕС выданне EUobserver назваў брэсцкага бізнэсмена сярод тых, каго могуць закрануць санкцыі.
Машэнскі скампраметаваў сябе, «згуляўшы важную ролю ў кампаніі Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года і стаўшы трэцім па ўплывовасці алігархам пасля Пефціева і Чыжа»,піша EUobserver.
Падрабязна пра мільянера «Наша Ніва» пісала ў артыкуле «Аляксандр Машэнскі: галоўны малочнік Лукашэнкі».