09.07.2012 / 19:53

Пуцін прапаноўвае Еўропе стварыць адзіны рынак ад Атлантыкі да Ціхага акіяна 9

Пуцін таксама адзначыў, што пакуль не бачыць надзейных варыянтаў пераадолення эканамічнага крызісу ў Еўропе.

Расія і Еўропа могуць ажыццявіць сумесны амбіцыйны праект па пабудове адзінага рынку ад Атлантыкі да Ціхага акіяна. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 9 ліпеня на нарадзе паслоў і пастаянных прадстаўнікоў, якая праходзіць у расійскім Міністэрстве замежных спраў.

«Узровень супрацоўніцтва з ЕС не адпавядае палітычнаму і эканамічнаму патэнцыялу бакоў, — цытуе Пуціна ИТАР-ТАСС. — Мы з Еўропай змаглі б паставіць амбіцыйную мэту — пабудова адзінага рынку ад Атлантыкі да Ціхага акіяна аб’ёмам у трыльёны еўра».

Выступаючы перад пасламі, Пуцін таксама адзначыў, што пакуль не бачыць надзейных варыянтаў пераадолення эканамічнага крызісу ў Еўропе. «Трэба прызнаць, што пакуль не праглядаецца надзейнасць варыянтаў пераадолення сусветнага эканамічнага крызісу, больш за тое, перспектывы становяцца ўсё больш і больш трывожнымі, даўгавыя нелады еўразоны і яе спаўзанне ў рэцэсію — толькі верхавіна айсберга з нявырашаных структурных праблем», — цытуе расійскага прэзідэнта РІА Новости.

Пуцін падкрэсліў, што «дэфіцыт новых мадэлей развіцця на фоне эрозіі лідарства традыцыйных эканамічных лакаматываў, такіх як ЗША, ЕС і Японіі, вядзе да тармажэння глабальнай дынамікі развіцця».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Варган / Адказаць
09.07.2012 / 21:49
СУП эўразоны ў сем разоў большы за расейскі. Рускім з такімі посьпехамі толькі калхозных дыктатараў падкармліваць.
0
Змагар форумны / Адказаць
09.07.2012 / 22:21
Правільная прапанова! Нахапалі маскалі - Гэта толькі сушы - Адну сёмую Зямлі, І усё там глушаць. Але бачаць мальцы - Сунуцца кітайцы. Ды на іхняй шыраце Рыс, зусім што, не расце...
0
Kiss / Адказаць
09.07.2012 / 23:40
С путинской Россией нам не по пути
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру