10.07.2012 / 14:02

Пацярпелай ад тэракту Інэсе Крутой зрабілі аперацыю на вока 3

Грошы на яе сабралі неабыякавыя людзі.

Аперацыю правялі сёння ў адной з прыватных клінік Мінска: дасталі ашчэпак, замянілі крышталік вока, траўмаванага падчас выбуху ў метро (гэтае вока было амаль саслепла).
Аперацыя каштавала 1500 долараў, якія аператыўна сабралі неабыякавыя людзі ўсяго за некалькі тыдняў.

Нагадаем, у сярэдзіне чэрвеня Інэса Крутая напісала ў сваім livejournal, што ёй тэрмінова патрэбна аперацыя на вока, іначай пагражае поўная слепата. Паводле жанчыны, у дзяржаўным шпіталі ёй сказалі пачакаць да восені і да таго ж прапанавалі ўставіць крышталік, які не падыходзіў па паказчыках яе воку. Пры гэтым аперацыя ў дзяржаўным шпіталі была б бясплатная, але за сам крышталік Інэса мусіла заплаціць столькі ж, колькі ў прыватнай клініцы.

Цяпер зрок Інэсы Крутой выратаваны, і ўжо заўтра жанчыну выпішуць дадому.

0
Дмитрий / Адказаць
10.07.2012 / 14:54
А мне вот интересно куда пошли деньги собранные пострадавшим от взрыва. И смысл было их собирать тогда, если они не понятно на что идут!!!
0
Соцыягісторык / Адказаць
10.07.2012 / 21:06
Хоць радасная навіна!
0
Вольга Б. / Адказаць
10.07.2012 / 21:43
Інэса, зычу вам здароў'я, вытрымкі і радасьці!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру