«Якімі б ні былі прыпынкі на шляху, асноўная тэндэнцыя гістарычнага разьвіцьця — гэта ўсё адно эскаляцыя свабоды. Зірніце на Эўропу 100 ці 50 гадоў таму і на Эўропу сёньня, гэта ўсё адно — шлях вызваленьня, шлях ачышчэньня ад таталітарызму, аўтарытарызму, шлях вызваленьня народу, той самы, які пачаўся ў ХIX стагодзьдзі і на якім мы, Украіна і Беларусь, апынуліся ў апошніх вагонах.

Я б хацела, каб беларуская інтэлігенцыя не забывалася, што нельга адчапіць гэты самы вагон ад цягніка, што якімі б ні былі прыпынкі, затрымкі, перашкоды, ўсё адно нельга губляць надзею і цярпеньне, і трэба рабіць усё, каб адбывалася павелічэньне прасторы для свабоды духу ўжо ў жыцьці гэтага пакаленьня. І гэта абавязкова прынясе плён».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0