Аляксандр Пархоменка — бізнэсовец, які любіць зварот «пан».

Аляксандр Пархоменка — бізнэсовец, які любіць зварот «пан».

Мінулае Вялікага Княства — пункт адліку для людзей, якія сёння лічаць сябе літвінамі. Карціна Яна Матэйкі «Бітва пад Грунвальдам».

Мінулае Вялікага Княства — пункт адліку для людзей, якія сёння лічаць сябе літвінамі. Карціна Яна Матэйкі «Бітва пад Грунвальдам».

Такія налепкі — прадукцыя літвінаў.

Такія налепкі — прадукцыя літвінаў.

«Гісторыя — гэта ўваскрашэнне», — гэтыя словы знакамітага гісторыка і пісьменніка Жуля Мішле успаміналіся мне, калі я гутарыла з панам Аляксандрам Пархоменкам.
Менавіта «панам». Ён і сам да ўсіх звяртаецца «пан», і манеры мае панскія. Ён прадпрымальнік, даўно працуе на будаўнічым рынку ва Уруччы. Справу сваю любіць, і таму бізнесмен паспяховы: кажа, што камерцыйная жылка дасталася ў спадчыну ад прадзеда. Сем гадоў назад ён пераехаў у Мінск з Мазыра, развіў сваю справу, набыў нерухомасць, аддаў дзяцей у прэстыжную гімназію.

Разам з гэтым ён спансаруе шмат нацыянальных ініцыятываў. І рыхтуе матэрыял для кнігі «Як я стаў літвінам».

І ад пачатку інтэрв’ю мяне ўражвае: «Стымулам для сур’ёзнага захаплення гісторыяй стаў надлом.
Калі ў 2006-м я пераехаў у Мінск з Мазыра, я псіхалагічна зламаўся, перастаў гаварыць па-беларуску паўсюдна, як раней, бо я бачыў, што маю беларускую не ўспрымаюць, што мяне не разумеюць. Цяпер я гавару па-беларуску толькі з тымі, хто гаворыць па-беларуску са мной. Але гэта стала і штуршком да пазнання, да вучобы, да кніг Міколы Ермаловіча, Здзіслава Сіцькі, Уладзіміра Арлова, іншых аўтараў».
Рэакцыяй на навакольную русіфікацыю стала «рэканструкцыя каранёў».
Паступова Аляксандр прыйшоў да высновы, што назва Беларусь — неадпаведная. «Мы — літвіны, ці вялікалітвіны, і нам варта памяняць навязаную чужынцамі назву нашай краіны Беларусь на адпаведную гістарычнай: Вялікае Княства Літоўскае ці Вялікая Літва». «Назву „бела-рус“ накінулі нам паліттэхнолагі з царскага Пецярбургу ў другой палове ХІХ стагоддзя», — упэўнены Аляксандр.
Пархоменка верыць, што Літва — гэта не племя, а назва славянскага вайсковага звязу (тэорыя Здзіслава Сіцькі — пра яе можна прачытаць у кнізе гэтага аўтара «Утроп Літвы»
(яе выдала Баранавіцкая арганізацыя Таварыства беларускай мовы, 2009 г., 324 с). Літва як вайсковы атрад бараніла славян у часе іх руху на ўсход у першым тысячагоддзі. Калі на тэрыторыю Беларусі прыйшлі радзімічы, крывічы і драгавічы.
Але ці ёсць пад «літвінізмам» навуковая аснова? — пытаюся я.

Гэтае пытанне не да мяне, а да прафесійных гісторыкаў, адказвае Пархоменка. Пра сябе кажа, што аргументы «літвінаў» «ляглі асабіста мне на душу». Ён адчуў: так, Вялікая Літва — гэта ягонае!

Кавалачкі мазаікі склаліся ў пэўную карціну, усё стала на месца, кажа ён. «Мы ніякія не рускія ці бела-рускія:
рускія сёння — гэта славяна-фіны, яны іншай традыцыі. А мы — славяна-балты, літвіны».

Пархоменка верыць, што Літва — гэта не племя, а назва славянскага вайсковага звязу (тэорыя Здзіслава Сіцькі). Літва як вайсковы атрад бараніла славян у часе іх руху на ўсход у першым тысячагоддзі. Калі на тэрыторыю Беларусі прыйшлі радзімічы, крывічы і драгавічы.

Пра літву і літвінства Пархоменка можа гаварыць бясконца.

З чым я не магу пагадзіцца, кажу я, дык гэта з Вашай ідэяй аб спалучэнні бел-чырвона-белага і зялёна-чырвонага сцягоў, аб спалучэнні гэтых колераў. Баюся, што і многія мае знаёмыя, для якіх бел-чырвона-белы сцяг — сапраўды святы, не пагодзяцца.

«І для мяне бел-чырвона-белы сцяг — сама дасканаласць, — адказвае Пархоменка. — Гэта спалучэнне колераў Ісуса Хрыста. Але і зялёна-чырвонае спалучэнне для нас не чужое.
Яно — дахрысціянскае, традыцыйнае для нашых продкаў, яны жылі з ім стагоддзямі, яно сустракаецца і на старажытных граматах вялікіх князёў і шляхты. Пархоменка дапускае, што аўтары сучаснага сцяга Беларусі ні пра што такое і думкі не мелі, але нейкім містычным чынам выйшла, што самае старажытнае спалучэнне літвінскіх колераў трапіла на сучасны сцяг. Менавіта пад гэтымі колерамі нашы продкі не пусцілі да нас манголаў, калі Еўропа стаяла на каленях, нагадвае ён.
Пархоменка заўважыў, што зялёны і чырвоны колеры прысутнічаюць і на сцягу сучаснай Літвы.
Гэта зноў дае нам знаць аб сабе старажытная Літва, кажа ён.

Пархоменка жыве са сваёй вялікай ідэяй — ідэяй Вялікай Літвы. Такую краіну, як Вялікая Літва, якая сягала ад мора да мора і была самай вялікай у Еўропе, магла збудаваць толькі вялікая нацыя, паўтарае Пархоменка. І калі сёння нам навязваецца чужая традыцыя, мова і культура, то гэта не можа прывесці ні да чаго добрага.

* * *

Аляксандр Пархоменка, 46 год, нарадзіўся ў Нараўлянскім раёне, у вёсцы Перамога, складзенай з хутароў. Прадпрымальнік. Ініцыятар выдання атрыбутыкі з нацыянальнай сімволікай: кашулек, жакетаў, налепак на лядоўню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?