У выдавецтве Glagoslav Publicаtions (Лондан) выйшла кніга Алеся Адамовіча «Хатынская аповесць». Гэта першая кніга беларускага аўтара, выпушчаная выдавецтвам, што спецыялізуецца на выданні славянскай літаратуры.

Дырэктар выдавецтва Максім Ходак адзначае, што не чакаў такой цікавасці да кнігі. Напрыклад, на сайце выдавецтва, дзе арганізавалі розыгрыш некалькіх асобнікаў, за пару гадзінаў запісалася 659 ахвотных прачытаць яе!

«У Еўропе, вялікая цікавасць да гісторыі Другой сусветнай вайны. Але, на жаль, людзі мала ведаюць пра яе, а многія ўвогуле лічаць, што тую вайну выйграла Амерыка.
Ёсць вялікая цікавасць і да Беларусі, але, на жаль, і пра вашу краіну і беларускую літаратуру ведаюць мала. Наша выдавецтва мае намер і надалей выдаваць кнігі найлепшых беларускіх аўтараў, як сучасных, так і тых, каго ўжо можна залічыць да класікаў».
Кніга у англійскам варыянце мае назву Khatyn.
Чытачы з Беларусі, якія захочуць набыць кнігу, могуць зрабіць гэта праз сайт amazon.com. Тамсама варта пакідаць чытацкія рэцэнзіі: яны дапамогуць англамоўным чытачам.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?